Skip to main content

У Шчучыне выбралі найлепшага міністранта і найлепшую харыстку

узнагарода 1Паволі набліжаюцца канікулы, а гэта значыць, што прыйшоў час падсумаваць вынікі яшчэ аднаго катэхэтычнага года заняткаў розных парафіяльных груп у Шчучыне.

22 мая ў шчучынскай парафіі выбралі найлепшага міністранта і найлепшую харыстку. Моладзь, на працягу ўсяго часу назіраючы адзін за другім, магла сама выбраць асобу, з якой можна браць прыклад, і ўзнагародзіць яе тытулам найлепшага міністранта і харысткі года.

узнагарода 1

узнагарода 2

У суботу, 23 мая, адбыўся дзень засярождання ўсіх маладых удзельнікаў. Акрамя малітвы моладзь прыняла ўдзел у шматлікіх гульнях, адна з якіх – пошук скарбу, схаванага дзесьці ў Шчучыне. У гэты дзень адбылася таксама сутрэча для бацькоў. Перад урачыстай св. Імшой дарослыя сустрэліся са спецыяльна запрошаным госцем – кс. Міхалам Бубенам, які служыць у Маладзечна. Кс. Міхал нагадаў прысутным аб заданнях, пра якія павінна памятаць кожная хрысціянская смя’я.

узнагарода 3

узнагарода 4

узнагарода 5

На заканчэнне міністранты, харысты і іх бацькі атрымалі ўзнагароды. Найлепшам міністрантам стаў Мечыслаў Кахновіч, найлепшай харысткай - Таццяна Навіцкая.

А. Віталій Слука SP

Фота: Людміла Казлова і Таццяна Навіцкая