Skip to main content

Біскуп Копцкай Каталіцкай Царквы ў Егіпце: Царква не асуджае нікога

«Царква шануе незалежнасць судовай улады і паважае дзяржаўнае заканадаўства, аднак кожны чалавек мае непарушнае права да жыцця», - заявіў копцкі біскуп Кірыллос Уільям Самаан ў адказ на рашэнне суда аб смяротным пакаранні былога прэзідэнта Егіпта прэзідэнта Махамеда Мурсі.

 

У суботу суд прысудзіў яго да смяротнага пакарання, зараз чакаецца рашэнне Вялікага муфтыя, які ўвасабляе вярхоўную рэлігійную ўладу, па гэтай справе. Махамед Мурсі стаў прэзідэнтам пасля звяржэння рэжыму Хосні Мубарака. Пераслед хрысціян вырас у часы праўлення Мурсі, кіраўніка ісламісцкай радыкальнай арганізацыі «Браты-мусульмане». 

Біскуп заклікаў хрысціянаў у Егіпце «убачыць розніцу паміж хрысціянскім падыходам да гэтай справы, заснаванай на прынцыпах міласэрнасці і прабачэння», і «логікай Старога Запавету, дзейнічае па прынцыпе «вока за вока». 

Паводле Fides