14 мая ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана Езуса нашу семінарыю наведалі дзеці з радунскага дома-інтэраната. Доўгачаканыя госці мелі магчымасць пазнаёміцца з жыццём клерыкаў і правесці з імі вольны час, напоўнены цікавымі падзеямі, якія дапамогуць узбагаціцца духоўна.
Напэўна, гэты дзень, насычаны пазітыўнымі пачуццямі і ўражаннямі, запомніцца ўсім на доўгія гады і пакіне незабыўны след у душы кожнага з прысутных.
Паводле wsd.grodnensis.by