Skip to main content

У Шчучыне адбыліся рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца да сакрамэнту канфірмацыі

11 красавіка ў Шчучыне адбыліся рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца да сакрамэнту канфірмацыі ў гэтым годзе. У аднадзённых рэкалекцыях прымалі ўдзел каля 40 кандыдатаў.

На працягу дня былі праведзены дзве канферэнцыі. Адна з іх была прысвечана тэме клопату пра Касцёл, а асабліва аб супольнасці, да якой належаць ці будуць належаць у будучыні кандыдаты да прыняцця канфірмацыі. Гэту канферэнцыю правёў а. Анджэй Ядкоўскі — рэдэмптарыст. Другая канферэнцыя на тэму малітвы — адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту — праходзіла ў форме сведчання. Пра тое, як добра перажываць час адарацыі, распавядала Алёна Мыслівец.

Пасля другой канферэнцыі, каб падвесці вынікі пачутага, адбылася супольная малітоўная адарацыя. Тэксты і музычнае афармленне да яе падрыхтавала моладзь з Мінска, якая прыехала, каб дапамагчы ў правядзенні гэтых рэкалекцый. Падсумаваннем з усяго дня стала забава на аснове фрагментаў са Святога Пісання.

Падрыхтаваў а. Віталій Слука

Паводле Catholic.by