Skip to main content

Усяночная адарацыя адбылася ў Гродзенскай катэдры

У ноч з 11 на 12 красавіка, перад святам Божай Міласэрнасці,па ўжо даўно складзенай традыцыі ў парафіі св. Францішка Ксаверыя адбылася ўсяночная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Пад час яе прысутныя маліліся аб вольнасці і спакойным жыцці хрысціян у Сірыі.

 

Малітоўнае чуванне распачалося апоўначы св. Імшой, якую ўзначаліў кс.Віталій Дабраловіч - кіраўнік дабрачыннай арганізацыі “Карытас”.У сваей гаміліі айцец Віталій адзначыў, што мы, паводле прыкладу Езуса Хрыста, павінны актыўна прымаць удзел у справах міласэрнасці, нагадаў, што Папа Францішак аб’явіў наступны літургічны год Годам міласэрнасці. Падчас адарацыі на працягу ўсёй ночы супольна маліліся моладзь, розныя малітоўныя парафіяльныя супольнасці і іншыя вернікі горада Гродна. Маладыя людзі з душпастэрства студэнтаў і старэйшай працоўнай моладзі г. Гродна «Open» пад кіраўніцтвам кс. Антонія Грэмзы, а таксама катэдральная моладзь пад кіраўніцтвам кс. Паўла Безляповіча праводзілі адарацыю, усхваляючы Бога цудоўнымі спевамі, глыбокімі разважаннямі на тэму Божай Міласэрнасці і прыняцці чалавекам любові ад акаляючага свету і ад Усявышняга. Разважалі аб тым, ці з’яўляецца нашае жыццё і вера адзіным цэлым.

Завяршылася ўсяночная адарацыя а 7 г. раніцы cв. Імшой.