Skip to main content

На Вялікдзень валанцёры "Карытас-Гродна" наведалі пацыентаў дзіцячай абласной бальніцы Гродна

5 красавіка, ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана, валанцёры дзіцячага праекта «Анёлы дабра» дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас-Гродна» наведалі маленькіх пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення дзіцячай абласной бальніцы Гродна.

Валанцёры прыйшлі, каб абвясціць дзецям радасную навіну аб тым, што Езус Хрыстус уваскрос. Усіх дзяцей, якія праходзілі лячэнне ў гэты дзень, валанцёры наведалі і павіншавалі салодкімі падарункамі, усмешкамі і вясёлымі конкурсамі.

Дзеці і іх бацькі з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, падрыхтаваных валанцёрамі.

Паводле Catholic.by