Skip to main content

"Вясёлы дзень для нас настаў!" Вялікдзень у Гродне

уваскрасенне 17Уік-энд 4 - 5 красавіка быў асаблівым: настаў час Вялікай суботы і Велікоднай нядзелі. Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі ў апошні раз замерлі ў чаканні Збаўцы, пасля чаго па ўсіх парафіях Гродзеншчыны разнёсся радасны гоман: “Хрыстос Уваскрос!”

 У Вялікую суботу парафіяне па ўжо даўно складзенай традыцыі ўвесь дзень прыносілі ў касцёл кошычкі з велікоднымі стравамі для асвячэння.

 

 

уваскрасенне 7

FORT Style 14.1

уваскрасенне 3  уваскрасенне 4

уваскрасенне 2

уваскрасенне 5  уваскрасенне 6

Увечары вернікі сабраліся на Пасхальную вігілію, якая з’яўляецца цэнтрам Святога Пасхальнага Трыдуума і мае вельмі развіты і багаты змест, уключаючы ў сябе ўсю гісторыю збаўлення.

А ўначы ва ўсіх касцёлах Гродна праходзілі начныя малітоўныя чуванні, у якіх вельмі актыўны ўдзел заўсёды прымаюць самыя маладыя вернікі.

уваскрасенне 8  

Спачатку моладзь адаруе Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце ва ўласнай парафіі, пасля наведвае суседнія касцёлы, каб супольна праславіць Бога малітвамі і спевам.

уваскрасенне 9  уваскрасенне 13

уваскрасенне 14  уваскрасенне 19

уваскрасенне 10

уваскрасенне 16

А 7 гадзіне раніцы па вуліцах Гродна прайшла ўрачыстая рэзурэкцыйная працэсія, пасля якой пачалася св. Імша, якую ўзначаліў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч.

уваскрасенне 20

уваскрасенне 21  уваскрасенне 23

уваскрасенне 22  уваскрасенне 26

уваскрасенне 27

уваскрасенне 28  уваскрасенне 29

уваскрасенне 32  уваскрасенне 34

уваскрасенне 33

уваскрасенне 35

У сваёй гаміліі ардынарый разважаў над таямніцай уваскрасення Хрыста:

- Ужо больш за 2 тысячы гадоў праўда аб уваскрасенні Хрыста выклікае радасць у сэрцах хрысціянаў. А чаму яна выклікае гэтую радасць? Перш за ўсё той факт, што Езус уваскорс, азначае, што Ён жывы. Яго гісторыя не скончылася ў гробе, а добрая навіна, якую Ён абвяшчаў, не засталася ў мінулым. Хоць Езуса без віны абвінавацілі, прыгаварылі да смерці і ўкрыжвалі, пасля 3 дзён Ён уваскрос, тым самым атрымаўшы перамогу над смерцю, насіллем і нянавісцю.

Уваскрасенне Езуса надае сэнс нашаму жыццю, паказвае, што яно не з’яўляецца пустой вандроўкай без мэты, але цудоўным падарожжам да збаўлення і вечнай радасці. Калі Ён паўстаў з мёртвых, то і мы ўваскрэснем.

На заканчэнне набажэнства біскуп блаславіў прысутных і пажадаў усім спакойных і радасных святаў Вялікадня.

Фота: Ангеліна Марцішэўская, Вольга Сяліцкая