Хрысціянскія ўцекачы з Ірака напісалі Папе кранальны ліст, падкрэсліваючы ў ім, што аддаюць перавагу быць выгнаннікамі на чужыне, чым адмовіцца ад веры ў Хрыста. Ліст перадаў Францішку святар Рыфат Бадэр з Іарданіі. На тэрыторыі яго прыходу ў Наор схаваліся пераследуемыя хрысціяне.
«Нам быў пастаўлены ўльтыматум: застацца хрысціянамі і смерць або пераход у іслам. Нам давялося ўцякаць з нашай зямлі, з нашым Хрыстом, з нашай верай і нашымі каштоўнасцямі. Мы аддалі перавагу б выбраць выгнанне і звязаныя з ім цярпенні, чым адмовіцца ад веры і прыкласці руку да бесчалавечнага гвалту нявінных людзей», - напісалі ў лісце да Папы іракскія хрысціяне.
Разам з лістом а. Бадэр перадаў Франціску абраз, намаляваны адным з бежанцаў. На ім намаляваная Святая Сям'я, якая бегла, а за ёй шматлікі натоўп жыхароў Мосула: святары, сёстры законныя, цэлыя сем'і, цяжарныя жанчыны і малыя дзеці. У дарозе выгнаным спадарожнічае іх Анёл Ахоўнік.
Святар з Іарданіі разам са Святым Айцом правёў ранішнюю Эўхарыстыю ў Доме св. Марты. Пасля Св. Імшы ён прызнаўся Папе, што атрымаў ад хрысціянаў Ірака велізарны ўрок веры: «Не маюць літаральна нічога, адзінае, што ў іх ёсць - гэта вера».
Самі ўцекачы пішуць пра гэта Папе Францішку: «Наша вера цяпер мацнейшая, чым была раней. Не баімся за сваю будучыню, таму што ведаем, што Бог з намі».
Паводле KAI