Skip to main content

У Гродзенскай катэдры навучэнцы семінарыі прынялі паслугі лектарату і акалітату

pryzn 20 of 2822 лютага, у І нядзелю Вялікага посту, у Гродзенскім касцёле імя св. Францішка Ксаверыя біскуп Юзаф Станеўскі, падчас св. Імшы а 12-й гадзіне, устанавіў навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне лектарамі і акалітамі. Да духоўных паслуг было прадстаўлена восем кандыдатаў: два алюмны ІІІ курса ВДС да паслугі лектарату і шэсць навучэнцаў IV курса – да паслугі акалітату.

Для абвяшчэння Слова Божага пакліканы найперш біскупы, святары і дыяканы. У выкананні гэтага абавязку ім дапамагаюць лектары. У супольнасці вернікаў лектары чытаюць Божае слова, тым самым выхоўваючы ў веры дзяцей і дарослых, рыхтуючы іх да годнага прыняцця сакрамэнтаў. 

Акалітат - паслуга ў Касцёле, прызначана для падтрымкі дыяканаў і святароў. Акаліты могуць дапамагаць раздаваць вернікам святую Камунію, а таксама адносіць яе хворым і паміраючым.

Падчас св. Імшы іерарх звярнуўся да вернікаў з просьбай аб малітве ў інтэнцыі семінарыстаў, якія атрымалі вышэйузгаданыя дары, каб яны маглі годна несці служэнне даверанае ім Касцёлам згодна з воляй Госпада.

Ва ўсіх касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі ў гэты дзень быў зачытаны Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на І-ю Нядзелю Вялікага посту.

Пасля св. Імшы навучэнцы Гродзенскай ВДС падзякавалі біскупу Юзафу за ўдзяленне паслуг, а кіраўніцтву семінарыі – за дазвол іх прыняцця.

Фота: Вольга Сяліцкая