Skip to main content

Найстарэйшая каталіцкая манахіня святкуе 108-годдзе

Італьянская сястра Кандзіда Альма Беллоцці нарадзілася 20 лютага 1907 у Квінзано (Верона). Яна трэцяе дзіця з дзесяці, з глыбока рэлігійнай сям'і шаўца. Больш за 80 гадоў таму, у 1931 годзе, яна паступіла ў Кангрэгацыю служыцеляў хворым (каміліянак) і ўсё жыццё працавала медсястрой у розных гарадах Італіі.

 

 

З 2000 года с. Кандзіда пражывае ў г. Лукка (Таскана), і да гэтага часу актыўна ўдзельнічае ў жыцці свайго манаскага Дома. 

У мінулым годзе, з нагоды 400-годдзя з дня смерці св. Каміла дэ Лелліс, заснавальніка Кангрэгацыі, с. Кандзіда адсвяткавала свой дзень нараджэння ў Рыме, дзе прыняла ўдзел у ранішняй св. Імшы ў Доме св. Марты. Папа Францішак павіншаваў і блаславіў сястру.

Паводле tempi.it