Skip to main content

Навучэнцы Гродзенскай семінарыі ўшанавалі рэліквіі бл. Міхала Сапоцькі

18 лютага, падчас Велікодных рэкалекцый, якія праходзяць у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, адбылася адметная падзея. З нагоды святкавання 25-гадовага юбілею заснавання гэтай установы, клерыкі на чале з біскупам Юзафам Станеўскім і рэктарам кс. Раманам Рачко, ўшанавалі рэліквіі і абраз бл. кс. Міхала Сапоцькі.

 

Дзякуючы рэкалекцыяністу кс. Яну Пузына, які захапляецца пастырскай паставай вышэйузгаданага блаславёнага, семінарысты мелі магчымасць не толькі фізічна, але і духоўна дакрануцца да яго духоўнай спадчыны разважаючы над яго жыццём і думкамі. 

Падчас канферэнцый, пробашч Ашмянскай дзяліўся сведчаннем сваёй веры, дапамагаючы будучым святарам аднавіць сувязь з Хрыстом, канцэнтруючыся над над словамі са Святога Пісання: “Благаслаўлёныя ўбогія духам” (Мц 5,3).

  

Паводле старонкі Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне