Skip to main content

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала пасведчанне аб рэгістрацыі Тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ

17 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала пасведчанне аб афіцыйнай рэгістрацыі Вышэйшай духоўнай навучальнай установы «Мінская тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла II» Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Акадэмія была зарэгістравана 13 лютага 2015 г. пад рэгістрацыйным нумарам 193. Адметна, што ў апошні, трэці раз, дакументы на рэгістрацыю былі пададзены 5 лютага, ва ўспамін святой Агаты, а рэгістрацыя была здзейснена 13 лютага — у Фацімскі дзень.

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі заклікае даручыць новазарэгістраваную Акадэмію апецы Маці Божай Фацімскай, з якой звязана духоўнае адраджэнне беларускага народа, і святому Яну Паўлу II, які распачаў ажыццяўленне гэтага адраджэння паводле фацімскага паслання.

Паводле Catholic.by