Skip to main content

У дзятлаўскім араторыі арганізавалі зімовыя канікулы для дзяцей

Падчас зімовых канікул у араторыі імя блл. мучанікаў з Познані ў Дзятлаве (Гродзенская дыяцэзія) былі арганізаваны канікулы для дзяцей. Галоўнай тэмай канікул, якія праходзілі з 5 па 10 студзеня, была Марыя – Маці і ўзор жыцця.

  Кожны дзень на працягу тыдня дзеці сустракаліся на ранішняй святой Імшы. Пасля іх чакала спецыяльная праграма ў араторыі. Апрача сумесных гульняў, дзецям кожны дзень паказваліся сцэнкі з жыцця Маці Божай, пасля чаго ўдзельнікі лагеру разважалі ў групах над іх зместам. 

Кандыдаты ў аніматары забаўлялі дзяцей танцамі, гульнямі і сумеснымі паходамі. 

Паводле sdb.by