26 снежня ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбыліся сямейныя калядкі. Свята праходзіла пад кіраўніцтвам сясцёр Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Дзеці разам са сваімі бацькамі агучылі думкі св. Яна Паўла ІІ на тэму сям’і. У межах свята былі спевы калядак, танцы. Таксама ўдзельнікі атрымалі сардэчкі з думкамі святога Папы.
![]()
Сям’я Смольскіх сыграла ў прадстаўленні Святую Сям’ю з Назарэта. Алена Адамовіч акампанавала спеву дзяцей.
![]()
Гледачы горача дзякавалі выканаўцам за выступленне.
![]()
Пробашч парафіі кс. Юзаф Ганчыц у якасці падзякі ўручыў маленькім выступоўцам салодкія падарункі.
![]()
(AG)
Паводле Catholic.by
