Skip to main content

Моладзь з Лідскага Фарнага касцёла ўшанавала памяць памерлых

Моладзь з Лідскага Фарнага касцёла ўшанавала памяць памерлыхНабліжаецца дзень Усіх Святых, і многія людзі прыязджаюць на могілкі сваіх родных, каб навесці там парадак. Могілкі, якія знаходзяцца недалёка ад капліцы святой Барбары - гэта адно з самых старых месцаў у Лідзе, таму блізкіх сваякоў там пахаваных практычна не засталося. Але ініцыятыву ў свае рукі вырашылі ўзяць моладзь і парафіяне з Ліды-Фары. 

У гэтую суботу яны пайшлі да капліцы св. Барбары з добрай ідэяй: прыбраць апалае лісце і пачысціць плітку ад зарослай травы. 

Адказнасць- гэта адна з самых важных чалавечых рысаў. Мы павінны быць адказнымі за чысціню і парадак на могілках, бо тым самым мы паказваем сваё шанаванне і памяць аб нашых памерлых. Але мы не трэба забываць, што найлепшай каштоўнасцю з'яўляецца малітва, дзякуючы якой мы можам дапамагчы душам, якія знаходзяцца ў іншым свеце.

Ганна Нізкавузая