Skip to main content

Шматдзетныя сем'і запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе "Шчаслівая сям'я"

familyНа еўрапейскім кантыненце існуе вельмі шмат тэндэнцый, якія сур'ёзна пагражаюць агульналюдскім, хрысціянскім сямейным каштоўнасцям. Таму рэдакцыя Grodnensis.by вырашыла арганізаваць конкурс "Шчаслівая Сям'я", які мае на мэце паказаць хараство сямейных узаемаадносін, а перш за ўсё каштоўнасць адкрытасці бацькоў на дар новага жыцця. Умовы ўдзелу ў конкурсе даволі простыя. Кожны ўдзельнік конкурсу дасылае адзін фотаздымак добрай якасці, дзе павінна быць сфатаграфавана сям'я, якая мае трое або больш дзетак.

Фотаздымак павінен абавязкова мець сваю назву. Усе фотаздымкі праходзяць папярэднюю мадэрацыю адміністратарам. Каб даслаць працу на конкурс ці прыняць удзел у галасаванні неабходна зарэгістравацца на сайце. Пераможцы будуць вызначацца двума этапамі: на завяршэнне галасавання ў паўфінал выйдуць 10 прац якія набралі найвышэйшую сярэднюю адзнаку (ад 1 да 5 балаў) з большасццю галасоў. У фінал выйдуць 3 працы, якія атрымаюць найвышэйшую адзнаку журы рэдакцыі. Фіналістаў чакаюць каштоўныя прызы ад арганізатараў. Конкурс завершыцца 25 кастрычніка. Пра тэрмін і месца ўзнагароджвання прызёраў будзе вядома пазней. Абавязкова падчас рэгістрацыі ў сістэме падавайце Вашую актуальную паштовую скрыню і нумар мабільнага тэлефона. Спадзяемся на Вашую актыўнасць, крэатыўнасць і кемлівасць!

Пераможцаў конкурсa чакаюць падарункі.