Skip to main content

Пераможцы конкурсу “Вера і спорт” атрымалі прызы

naszyja peramozcy-14Ганараванне ўдзельнікаў, якія занялі прызавыя месцы, адбылося ў рэдакцыі Grodnensis.by. На ўрачыстым узнагароджванні пераможцаў прысутнічалі кс. Артур Малафей, душпастыр спартсменаў Гродзенскай дыяцэзіі, спадар Баляслаў Івашка, кіраўнік ААТ “Вібаторг”, а таксама прадстаўнікі каталіцкіх СМІ.

Віншуючы пераможцаў, кс. Юрый Жэгарын, дырэктар партала Grodnensis.by, адзначыў, што перашапачаткова для ўдзелу ў конкурсе на сайце зарэгістравалася 60 чалавек, аднак толькі 11 з іх прыслалі свае творчыя працы – фотаздымкі, на якіх адлюстравана спалучэнне веры і спорту. Асобы, якія выказаліся найбольшай крэатыўнасцю і творчай фантазіяй, атрымалі ад журы найвышэйшыя адзнакі і сталі пераможцамі. 

naszyja peramozcy-11

У сваю чаргу кс. Артур Малафей падкрэсліў, што дасланыя на конкурс фотаздымкі былі зроблены падчас парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі. 

naszyja peramozcy-17

- У вялікай справе, якой з’аўляецца Евангелізацыя, спорт становіцца яшчэ адным важным сродкам, магчымасцю “дастукацца” да сённяшняга маладога пакалення. І моладзь, якая даслала свае фотаздымкі на конкурс, выразна паказала, што ў спартыўных залах, на стадыёнах ёсць месца не толькі для спаборніцтваў і гульні, але і для Бога. Праз сумленную гульню, уменне годна выйграць і прайграць, падтрымаць адзін аднаго мы ідзем хрысціянскім шляхам, праслаўляючы Нябеснага Айца. 

На заканчэнне арганізатары яшчэ раз падзякавалі пераможцам, а таксама заклікаклі далучацца да ўдзелу ў новых конкурсах.

naszyja peramozcy-19

 

Падрыхтавала Гражына Шалкевіч

Выявы Гражыны Шалкевіч