Skip to main content

Прызначаны мадэратар Таварыства Жывога Ружанца ў Гродзенскай дыяцэзіі

Ксёндз Міхал Ластоўскі, кусташ дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы, прызначаны мадэратарам Таварыства Жывога Ружанца і парафіяльных ружанцовых колаў у Гродзенскай дыяцэзіі.

Гэтая новая пасада ў Касцёле на Гродзеншчыне была створана падчас Ружанцовага Кангрэсу, які праходзіць у Беларусі.

У размове з Сatholic.by кс. Міхал Ластоўскі распавёў пра абавязкі, якія былі яму даручаны. Новапрызначаны мадэратар будзе адказваць за Жывы Ружанец у Гродзенскай дыяцэзіі. Да яго галоўных заданняў належыць арганізацыя сустрэч мадэратараў колаў Жывога Ружанца ў дыяцэзіі. “Таксама важным з’яўляецца правядзенне раз у год агульнадыяцэзіяльнай сустрэчы ўсіх членаў Таварыства Жывога Ружанца ў дыяцэзіі”, - паведаміў святар. Сярод абавязкаў кс. Ластоўскага і клопат аб тэалагічнай фармацыі ўсіх, хто належыць да ружанцовых колаў.