Біскуп Аляксандр Кашкевіч, прызначыў кс. Аляксандра Сасноўскага, кіраўніком эканамічна-гаспадарчага аддзела Гродзенскай дыяцэзіі. Іерарх таксама зацвердзіў статут новаўтворанай структуры.
Кс. Аляксандр Сасноўскі, які перад гэтым быў адказным за гаспадарчыя справы Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі, распавёў пра асноўныя напрамкі дзейнасці і абавязкаў, якія вынікаюць з зацверджанага статута.
Мэтай гэтай адміністрацыйнай структуры з'яўляецца падтрымка біскупа Гродзенскага ў кіраванні маёмасцю, якая прыналежыць Гродзенскаму касцёлу, а таксама дапамагае ў вырашэнні пытанняў звязаных з будаўніцтвам, аднаўленнем храмавых і сакральных аб'ектаў, а дакладна справы датычныя:
- Уласнасці, валодання, набывання, збывання, звароту, кіравання і адміністравання матэрыяльнай маёмасці, якія знаходзяцца на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі і па-за яе межамі;
- Гаспадарчага і юрыдычнага надзору над дыяцэзіяльнай маёмасцю;
- Кантралявання матэрыяльных паступленняў у дыяцэзіі пры супрацоўніцтве з біскупскай курыяй;
- Планавання і лакалізацыя храмавага і сакральнага будаўніцтва;
- Ацэнкі ўсіх будаўнічых і рамонтных праектаў, кансервацыйных планаў, а таксама клопат пра іх належнай рэалізацыі;
- Дбання над аб'ектамі і прадметамі прадстаўляючымі гістарычную і мастацкую каштоўнасць прыналежнымі Гродзенскай дыяцэзіі;
- Адміністравання касцёльных будынкаў, прыналежных Гродзенскай дыяцэзіі;
- Выканання, на загад дыяцэзіяльнага біскупа, фінансавага кантроля асобных адзінак дыяцэзіяльных інстытуцый, якія выконваючы свае заданні, з'яўляюцца адказнымі за касцёльныя матэрыяльныя каштоўнасці;
- Кантралявання ў адміністраванні матэрыяльных каштоўнасцей у парафіі перад біскупскім пастырскім візітам а таксама клопат, каб пры перамяшчэнні настаяцеляў і адміністратараў былі вырашаныя ўсе пытанні фінансавага і асабістага характару перад пераездам.
Сярод сваіх першых крокаў, кс. Аляксандр бачыць фарміраванне савета, ў які маюць ўвайсці кампетэнтныя асобы з ліку святароў і свецкіх асобаў. Не менш важным крокам, з'яўляецца інвентарызацыя, збор і актуалізацыя інфармацыі аб стане рухомых і нерухомых аб'ектаў касцёльнай маёмасці.