Фонам прыпавесці з’яўляецца вяселле ў гонар каралеўскага сына. Вясельныя банкеты былі часта вялікімі па колькасці запрошаных гасцей. Запрашэнні былі дастаўлены намнога раней, таму госці не мелі ніякіх апраўданняў.
Заможны чалавек мог на такое свята запрасіць увесь горад. Прыход на свята патрабаваў ад гасцей ахвяравання свайго каштоўнага часу Згодна з яўрэйскім звычаем, свята магло працягвацца да сямі дзён, а кароль спадзяваўся на тое, што запрошаныя госці застануцца да канца вяселля. Нябесны Айцец паслаў Сына Свайго ў свет, і абвяшчаў пра гэта з пачатку стварэння свету. І калі Ён прыйшоў, то Айцец словамі, цудамі і знакамі зрабіў вяселле Сыну, запрашаючы народ Ізраіля ў сваё царства праз веру ў Яго. Многія, аднак, сталі адказвацца прыняць запрашэнне.
Бог жадае збаўлення ўсіх людзей, і людзі ўсіх часоў запрашаюцца. Некаторыя прыходзяць, а некаторыя не прыходзяць, нягледзячы на запрашэнне.Так паступіла большасць габрэяў да нараджэння Езуса. Гэта Яму Айцец падрыхтаваў вяселле ў свеце. Іншыя, новазапрошаныя, прыйшлі, але не ўсе разумелі, куды яны ішлі. Так здарылася з тымі, хто ішоў за Езусам, але не ўсе сталіся «Хрыстовымі», злучанымі з Ім і прыналежачымі да Місіі. Такімі былі толькі знешне, але не прыналежалі Яму ў душы. Не сталіся падобным да Яго.
Наданне ў прыпавесці Запрашаючаму рангу Караля, а вяселлю, статус Вяселля Каралеўскага Сына, робіць прыняцце альбо не прыняцце запрашэння чымсьці сур’ёзна важным. Ёсць шмат спраў, якія не дазваляюць Вам прыйсці на сямідзённае вяселле, але вы павінны зрабіць усё, каб там быць. Некалькі дзён з Езусам на возеры было дастаткова для таго, каб некаторыя людзі з Юдэі маглі паверыць у Яго, калі яны прыйшлі туды, дзе быў Ён. Пазней, Новы Запавет апісвае, што некалькі тыдняў было дастаткова, каб сфармаваць Царкву Божую ў розных гарадах Рымскай імперыі. На пазнанне Бога і прыняцця веры трэба ахвяраваць пэўны час, нават скарэгаваць бягучыя планы і прыярытэты.
Каля Езуса былі як набожныя Юдэі, так і людзі, называныя фарысеямі, грэшнікамі, зборшчыкі падаткаў, і многія, якія мелі патрэбу ў дапамозе.
Дык, хто не меў вясельнага касцюму, хто быў выключаны і каго ў рэшце рэшт выгналі ? Гэта ўсё праціўнікі Езуса, якія адкрыта і таемна дзейнічалі супраць Яго місіі у Галілеі і Юдэі на працягу апошніх трох гадоў. Гэта праціўнікі з сінагог, удзельнікі змовы, якія збіралі звесткі для судовага пераследу і пакарання Яго смяротнай карай. Усё адбывалася ў той жа час цудаў, знакаў, навук Езуса, якія будзілі веру, падзяку і хвалу Богу сярод іншых юдэяў. Вяселле адбываецца, а авантурысты робяць сваю справу.
Некаторыя з кніжнікаў і фарысеяў паводзілі сябе як бандыты падчас вялікага вяселля, што і патрабавала іх выдалення. Яны таксама былі сярод запрошаных, але не былі абранымі, таму што яны не мелі веру, якая збаўляе. Яны абвінавацілі Езуса ў тым, што робіць шмат рэчаў сілаю Бэльзэбуба, гаварылі што Ён зведзены злым, а самі паддаліся абману.
Езус запрашае іх, а яны не прыходзяць. І калі да Езуса набліжаюцца вернікі сінагог, тады прыходзяць і яны, каб перашкаджаць Яму. Езус не рэагуюць на іх ілжывыя словы і дазваляе ім задаваць хітрыя пытанні.
Паводле biblos.org
Пераклад С. Віргінія Хацян