Skip to main content

"Я плачу аб маёй веры". Як мусульмане Іраку падтрымліваюць хрысціянаў

На наступны дзень пасля таго, як хрысціяне збеглі з Масулу, паўночнага гораду, кантраляванага іракскімі экстрэмістамі, мусульмане і хрысціяне пад пагрозай смерці сабраліся пад адным дахам - царкоўным дахам, - у нядзелю днём. Піаніст скончыў граць нацыянальны гімн Іраку, і Манхал Ёніс заплакала.

"Я не магу адчуваць сябе хрысціянкай у Іраку", - сказала яна. На ёй павіслі тры яе маленькі дачкі. Мусульманка, якая сядзела побач з ёй, нахілілася і прашаптала:

"Вы тут карэннае насельніцтва, і нам шкада, што з вамі робяць такое ў імя ісламу".

Гэта цёплая сцэна стала незвычайным супрацьвесам таму, што ў цэлым мае месца ў Іраку, - суніцкія баевікі ў ісламісцкіх дзяржавах Іраку і Сірыі захопліваюць тэрыторыі і пераследуюць усіх, хто не прытрымліваецца іх жорсткай версіі ісламскага закону. У нядзелю, пад ціскам ісламісцкіх баевікоў ІДзІЛ, большасць хрысціянаў Масула, - абшчына такая ж даўняя як і само хрысціянства, - пакінула горад, практычна без рэчаў, толькі ў тым, ува што былі апранутыя.

Хтосьці ішоў пешшу, паколькі машыны былі канфіскаваныя; хтосьці ехаў на роварах і скутэрах. Толькі нямногія маглі ўзяць штосьці са сваіх рэчаў, - паколькі баевікі захапілі іх грошы і каштоўнасці. Хтосьці, - толькі нямногія, і тое таму што здароўе не дазволіла ім бегчы, - падпарадкаваліся патрабаванням перайсці ў іслам, каб не быць забітымі.

"Пяць хрысціянскіх сем'яў перайшло ў іслам, таму што ім пагражалі смерцю", - сказаў Ёнадзім Канна, хрысціянін і член іракскага парламенту, - "Яны зрабілі гэта толькі дзеля таго, каб застацца ў жывых".

У нядзелю ў многіх кутках Іраку пачалося насілле.

Папа Рымскі Францішак у сваім публічным звароце выказаў сваю трывогу за хрысціянаў з Масула і іншых частак Бліжняга Ўсходу, "дзе яны жылі з пачатку хрысціянства, разам са сваімі суграмадзянамі іншага веравызнання, уносячы значны ўклад у дабрабыт грамадства".

Мусульмане і хрысціяне, седзячы ў царкоўных лаўках, трымалі плакаты з надпісамі: "Я з Іраку. Я хрысціянін". Мухамед Ага, які арганізаваў гэта мерапрыемства з дапамогай Facebook, пералічыў у сваёй прамове мноства вузкіх ідэнтычнасцей у Іраку: "хрысціяне, арабы, курды, шабакі, туркі, езіды, суніты і шыіты".

Пасля службы двое мужчын, стрыечныя браты, засталіся стаяць у царкоўным двары. Яны выраслі ў Масуле і пераехалі ў Багдад, калі былі маладзёнамі. Яны на свае вочы бачылі эпізоды цяжкай гісторыіі Іраку - з пераваротамі, рэвалюцыямі, войнамі, сектанцкімі чысткамі. І заставаліся тут увесь час.

"Вы павінны былі азлобіцца", - сказаў Фаіз Фарадж, 65-гадовы настаўнік, пенсіянер. - "Вы павінны былі плакаць".

Але таксама ён сказаў: "Іракцы цярпелі вельмі доўга, але і гэта міне".

Яго дзевяцігадовая ўнучка, Лана Фанар, падчас службы прачытала верш, напісаны вядомым іракскім паэтам у 2006 годзе, калі Ірак быў захоплены сектанцкімі забойствамі. Словы гэтага верша падыходзяць да любога цяжкага здарэння ў Іраку ў мінулым ці ў цяперашнім часе:

"Я плачу аб маёй краіне. Я плачу аб Багдадзе. Я плачу аб гісторыі і аб добрых днях. Я плачу аб мастаках, аб вадзе і дрэвах. Я плачу аб маёй рэлігіі. Я плачу аб маёй веры".

Паводле The New York Times