Адным са шляхоў да неба з’яўляецца жыццё, прысвечанае Богу. Існуе шмат формаў гэтага жыцця. Пачатак, ідэю на такі шлях дае сам Езус.
У кожным маладым чалавеку з аднаго боку існуе пэўны імпульс да ведаў ці да ўкладвання свайго жыцця такім спосабам, як робіць гэта большасць. А прыхільныя людзі стараюцца даць добрыя парады… З іншага боку, паяўляецца сумненне: ці сапраўды шлях маіх пагодкаў – гэта і мой шлях? Тым больш, што існуе нейкі выток таго погляду ў іншы бок, не ў той, у які глядзяць іншыя. А мы пазнаем у гэтым сапраўднае дзеянне Бога…Чытаем Яго словы. Езус сказаў:
“Не ўсе разумеюць гэтую навуку, а толькі тыя, каму дадзена. Бо ёсць еўнухі, што такімі з улоння маці нарадзіліся, і ёсць еўнухі, што самі сябе спаклалі дзеля Валадарства Нябеснага. Хто можа зразумець, няхай разумее”. (Мц 19, 11-12)
“Не вы мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і прыносілі плод…” (Ян 15, 16) А маладзён, якому не хапіла адважнасці, каб пакінуць маёмасць – “адышоў сумны…” (Мц 19, 16-22) З пакліканнем да манаскага жыцця справа выглядае так, як у выбары мужа ці жонкі: дарадчыкаў можа быць шмат, і пры гэтым вельмі зычлівых. Аднак, гэта не яны будуць жыць з гэтай асобай, але сам зацікаўлены. Гэта не іх жыццё, стаўка – не шчасце дарадчыкаў, але шчасце і жыццё самога зацікаўленага.
У пакліканні да жыцця, прысвечанага Богу, важным з'яўляецца фактар веры і духоўнай рэчаіснасці, да якіх не ўсе маюць доступ. А нават увогуле іх да сябе не дапускаюць. Адсюль - добра, калі ў справах здароўя мы звяртаемся да доктара (а не напр. да фатографа), у справах гісторыі да гісторыкаў (а не да палітыкаў), у справах абутку да шаўца (а не да цырульніка), аднак у духоўных справах да духоўных асоб. Тады парада сапраўды можа дапамагчы. Пакліканне – гэта вельмі далікатная сфера адносін паміж чалавекам і Богам. Падаецца, што справа паклікання да жыцця, прысвечанага Богу, кружыць вакол некалькіх пытанняў. Істотнае значэнне маюць наступныя: хто кліча, каго кліча, як кліча, для чаго кліча, ці варта адказаць на гэты заклік?
Хто кліча?
Тым, хто кліча, ёсць Бог. Гэта Ён дае знак, сігнал, што прагне бачыць нас сваімі партнёрамі. Усю плеяду пакліканых праз Бога паказвае св. Пісанне.
Ужо пачатак Кнігі Роду кажа аб пакліканні Адама – чалавеку даверана ўправа зямлі. (Род 1, 26-28) На наступных мапах Бібліі прыклады паклікання датычаць вышэйшых спраў: Бог кліча Ноя, каб той уратаваў род людзкі (Род 6, 5) Па загадзе Бога са сваёй зямлі выходзіць Абрам (Род 12, 1). Майсей пакліканы Богам, каб вывесці габрэяў з няволі (Вых 3, 1). Яго брата, разам з сынамі, Бог вызначае да святарскай паслугі (Вых 28, 1). Ешуа Выбірае, каб вывеў народ у абяцаную зямлю (Паўт 31, 14). Пакліканне суддзяў звяршаецца па просьбе народу, але кліча Бог. Уражвае спосаб паклікання Самуэля (1 См 1, 1) ці Давіда (1 См 16, 1). Гэта сам Бог паклікаў прарокаў.
І ў часы Новага Запавету тым, хто кліча, ёсць Бог. Гэта Езус кіруе да будучых апосталаў, а тады яшчэ рыбакоў, Шымона і Андрэя, словы: “Ідзіце за мной”. Евангелле прадстаўляе пакліканне Яна і Якуба, сыноў Забедэўша (Мц 4, 18-22). І да мытніка Мацвея кажа Езус: “Ідзі за мной!” (Мц 9, 9). Кліча Езус таксама апошніх апосталаў і высылае на прапаведванне (Мц 10, 1).
Справа выглядае сёння падобна – калі мы кажам пра пакліканне да Божай службы, то тым, хто кліча, ёсць Езус - Валадар усяго свету.
Каго кліча?
Езус кліча таго, каго хоча. Ён аўтаномны, поўнасцю вольны ў дзеяннях. Бог, аднак, у гэтай справе зусім нечалавечны.
Кліча святых і грэшнікаў, вельмі веруючых і гультаёў, ад дзяцінства прыслужваючых каля алтара і тых, якія хаваюцца нават ад самога Бога, карыстаецца неталенавітымі асобамі (калі Майсей выкручваўся перад місіяй, Бог даў яму ў дапамогу брата Аарона; вялікі святы, Ян Віаннэй, меў праблемы, каб увогуле скончыць семінарыю), але не пагарджае такімі, у якіх усё на свеце атрымоўваецца (у гульні жыцця яны збіраюць усё найлепшае), дасканалымі і не вельмі, абаронцамі Касцёла і Яго пераследнікамі. Прыгожыя прыклады пакліканых асоб паказвае таксама св. Пісанне. Ёсць там і мытнік Мацвей, і баязлівы Пётр, і вялікі пераследнік Касцёла - Саўл, які пасля паклікання стаў Апосталам Паўлам (Дз 9, 1).
Гэта не толькі спантаннасць, але глыбіня думкі Бога, якая перавышае людскія думкі. Кожны чалавек можа быць пакліканы да службы Богу. Для Езуса гэта не праблема.
Як кліча?
Кліча Бог. Кліча чалавека. На гэтай лініі часам паяўляецца клопат у сувязі. Адсюль часам:
- некаторыя не чуюць голасу Бога,
- іншыя не пазнаюць голасу Бога,
- яшчэ іншыя не слухаюць закліку,
- бывае, што прынятае пакліканне губляецца або адкідваецца.
Варта таксама ўспомніць, як можа той голас паклікання ад Бога да чалавека трапіць і як бывае праз чалавека заўважаны.
Вельмі агульна мы маглі б сказаць, што чалавек мае магчымасць распазнання паклікання да жыцця, прысвечанага Богу, некалькімі спосабамі. Напрыклад:
1. Непасрэдную Божую інтэрвенцыю, праз асаблівы дотык Яго ласкі. Вядомым прыкладам з'яўляецца пакліканне пад Дамаскам Саўла. У адну хвіліну з пераследніка Касцёла ён стаўся Яго Апосталам. Такіх пакліканняў сёння існуе вельмі шмат. Канешне, не заўсёды мае месца такі радыкалізм як у Паўла. Аднак, гэты спосаб паклікання настолькі моцны і важны, што немагчыма яго не заўважыць ці памыліць з чымсьці іншым. Гэты сорт паклікання вельмі "прыемны", калі справа ў пэўнасці: паклікаў мяне Бог ці не паклікаў. У гэтым спосабе паклікання такой дылемы няма. Я проста ведаю, што Бог мяне паклікаў. Не перакрэслівае гэта вольнасці чалавека, не з'яўляецца ўдарам у галаву, але так як сказаў прарок Азэаш аб любові Бога: "Я прыцягнуў іх чалавечай сувяззю, а была гэта сувязь любові". Гэта можа даканацца раз і хутка, у мгненні вока, можа і некалькі разоў: на малітве, адарацыі, на св. Імшы, у сакрамэнтах, але таксама ў класе, у аўтобусе, у лесе, у полі; як днём, так і ноччу. Можа быць мацнейшым, больш інтэнсіўным ці слабейшым.
2. Іншым спосабам, праз які даходзіць да нас голас паклікання, гэта сітуацыі, якія патрабуюць нейкага дзеяння, напрыклад: цярпенне людзей, іх бяда, адсутнасць веры пэўных грамадстваў, колаў, ці іх грэшнасць. Бачу, што хтосьці мае нейкія патрэбы; я бяру гэта да сэрца. Гэта мяне так узрушвае, што я вырашаю прыняць выклік. Да той ступені, што я прысвячаю ўсё сваё жыццё. У гэтым тыпе паклікання найперш я заўважаю гэтыя сітуацыі, патрэбы (напр. патрэбу прапаведвання Евангелля, сакрамэнтаў ці паслугі міласэрнасці, паляпшэння сітуацыі бедных людзей у краі ці за мяжой), потым з'яўляецца думка, я адкрываю, што я мог бы гэтым заняцца, таксама гэта рабіць. Вядомым прыкладам такога паклікання з'яўляецца Маці Тэрэза з Албаніі, якая, хочучы служыць бедным у Індзіі, знайшла зграмаджэнне, якое давала такую магчымасць. Таму паехала ў Ірландыю, а адтуль у Індыю. Моцна перажываючы гора людзей з-за веры ў рэінкарнацыю, упрасіла, каб яна магла прысвяціць сябе ім да канца. Гэта прыклад паклікання да канкрэтнай справы.
3. Наступным спосабам зразумення паклікання з'яўляецца як бы "цягнік", упадабанне жыцця, якое вядуць манахі ці святары. Можна таксама гэты цягнік адчуваць да таго, што святары ці манахі робяць, чым займаюцца. Хочацца ідэнтыфікаваць сябе з імі. У гэтым спосабе зразумення паклікання вядучы, важны - гэты цягнік, прагненне, упадабанне. Гэта як бы прыпадабненне да паслугі, якую выконваюць манахі ці святары. Адчуваецца, што ў гэтым спосабе жыцця ёсць маё месца. Падобна можа захапіць спосаб жыцця нейкага заснавальніка закону ці ўвогуле Святых.
4. Бываюць, таксама, пакліканні, якія разумеюцца больш праз роздум, медытацыю, расштурхоўванне пытання свайго паклікання, параўнанне плюсаў і мінусаў манаскага жыцця. Апошні плён гэтых роздумаў - перакананне, што розныя элементы, пэўныя фактары сведчаць, што ёсць пакліканне да закону ці семінарыі. Заўважыць можна пэўныя элементы манаскага ці святарскага жыцця як адпаведныя жаданням, прагненням, дзеянням, уласнай псіхічна-пажаданай-дзейнай канстытуцыі - гэта было б для мяне добра, тут я б чуў сябе добра, гэта манаскае ці святарскае жыццё мне б падыходзіла.
5. Існуюць таксама і іншыя, часам вельмі смешныя і арыгінальныя спосабы, якімі карыстаецца Бог, каб дагрукацца да чалавека з пакліканнем. Напр., адзін з нашых выкладчыкаў пераблытаў дзверы - замест увайсці ў сакратарыят Дрэўнага Тэхнікума, увайшоў у сакратарыят ніжэйшай семінарыі; іншы вырашыў пайсці ў закон, бо ўбачыў манахаў, якія гулялі ў футбол. Дзяўчынам здараецца заглядзецца на хабіт, але бывае, што, смеючыся з выгляду манахінь, потым знаходзяць у харызмаце дадзенага зграмаджэння сваё пакліканне.
Можа таксама быць вельмі шмат іншых спосабаў, а абмеркаваныя вышэй могуць выступаць разам. У Бога шмат арыгінальных ідэй...
Для чаго кліча?
Вельмі коратка можна прывязаць словы Езуса: "Я вас выбраў і прызначыў вас, каб вы ішлі і плён прыносілі..." (Ян 15, 16)
Што за плён? Можна прыгадаць наступную пропаведзь Езуса - Я прыйшоў дзеля таго, каб авечкі мелі жыццё і мелі яго даволі. (Ян 10, 10) У выніку Ён кажа аб збаўленні, аб справах духа і мінучае жыццё.
Плён духа
Езус запрашае на свята любові, звяртаецца да кожнага чалавека: "Вось стаю пры дзвярах і стукаюся: калі хто пачуе голас мой і дзверы мне адчыніць, увайду да яго і буду з ім вячэраць, а ён са мною." (Ап 3, 20). Да супольнага з ім святкавання запрашае добрых і дрэнных, дасканалых і звычайных, велікадушных і баязлівых, блізкіх і далёкіх сваіх родных. Запрашае на вечнае свята ў небе. Аднак, не загадвае чакаць гэтага свята аж да смерці, даючы абяцанне : Хто спажывае маё Цела і Кроў маю п'е, будзе ўва мне і Я ў ім. ( Ян 6, 54-58)
Каб чалавек пазнаў багацце жыцця ў ласцы, каб мог дасведчыць сапраўднай вольнасці Божага дзіцяці і супакою, які з'яўляецца дарам Духа Святога, ён павінен аднавіць акт веры і даверу для Бога. Так [...] палюбіў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто верыць у Яго, не памёр, але меў жыццё вечнае - вучаць словы св. Пісання. Хто верыць у Сына, мае жыццё вечнае; а хто бязверны ў Сына, той не убачыць жыцця, але гнеў Божы застаецца на ім. (Ян 3, 16.36)
Вера гэта родзіцца са слухання. А плёнам веры з'яўляюцца такія паводзіны, якія будуць адказам на Божую волю. Як аднак верыць без тых, хто прапаведуе Бога? Турбуючыся пра кожнага чалавека, Бог расплюшчвае нам вочы, каля звяртае праз свайго Сына, Езуса, увагу на тое, што з'яўляецца вельмі істотным: Бо хто б хацеў уратаваць душу сваю, загубіць яе. А хто загубіць душу сваю за Мяне, знойдзе яе. Бо што за карысць чалавеку, калі ўвесь свет здабудзе, а душы сваёй шкоду ўчыніць? Або што чалавек дасць наўзамен за душу сваю? (Мц 16, 25-26)
У клопаце пра чалавека Езус бярэ сабе ў дапамогу людзей, якія любоў Бога да стварэння і аб шляхах, якія вядуць да вечнага шчасця, аб спосабе збаўлення - прапаведуюць. Так было праз вякі і так ёсць сёння. Гэта служэнне прапаведвання цудоўнасці Бога і годнасці чалавека, а таксама сведчання гэтага сваім жыццём.
Плён мінучасці
- Праз дапамогу ў розных чалавечых бедах, злагоджванне цярпення ці несправядлівасці лёсу ці грамадства, а таксама патрэб, якія вынікаюць з недахопу адпаведнай арганізацыі грамадства, ці з сітуацый, якія з'яўляюцца ў пэўным сэнсе "хвіліннай патрэбай", хоць можа быць добра зарганізавана ў часе і прасторы.
- Іншым спосабам, які прыносіць лепшыя і даўгавечныя плёны, з'яўляецца дапамога ў фарміраванні справядлівых (ці хаця б справядлівейшых) грамадскіх зносін, патрэбных законаў, адносін паміж тымі, хто дае працу і працаўнікамі, тымі, хто штосьці мае і тымі, хто адчувае недахоп. Абарона пакрыўджаных. Клопат пра дабро і развіццё кожнага чалавека. Гэты плён спаўняецца праз прароцкую функцыю кансэкраваных асоб (некансэкраваныя таксама маюць на гэта ўплыў).
Формы жыцця пакліканых
Падаецца, што большасць асоб паклікана да канкрэтнага харызмату ці канкрэтнай супольнасці манаства. Магчыма, аднак, што частцы пакліканых Бог пакідае вольную руку. Іх справай з'яўляецца выбар супольнасці. Гэта як білет in blanco - самому можна ўпісаць адрас.
Шмат сітуацый паказвае, як можна мітусіцца, спрабуючы пазнаць месца рэалізацыі паклікання. Хоча як найлепш, але не можа адназначна акрэсліць свайго "месца". Падаецца, што некаторыя пакліканні застаюцца як бы "недобраўпарадкаванымі" праз Бога ў тым значэнні, што Бог застаўляе самім пакліканым права да выбару канкрэтнага месца рэалізацыі паклікання. Ліст Лукі паказвае, што пазнанне голасу Бога можа быць звязана з досведам духоўнага шчасця. Аднак так бывае не заўсёды. Таму ў пэўным месцы гэтага "дыялогу закліку" з Богам, з нашага боку пачынае ён таксама штосьці каштаваць, вымагае з нашага боку ахвяры і адвагі. У прыняцці паклікання не трэба шукаць рэлігійных дазнанняў, але трэба пазнаць волю Бога і прыняць яе выклік. Служба Богу вымагае паслухмянасці не толькі на пачатку гэтай дарогі, але таксама на шмат гадоў служэння, да якога Бог нас кліча. А кліча розны "людскі матэрыял" - калі пакліканы рос у пэўнай гармоніі, упарадкаванні ўнутры, то менш каштаваць будзе яго спаўненне Божай волі і заданняў, якія перад ім будуць вызначаны. Адсутнасць ладу, гармоніі, балаган будуць дамагацца высілку пры ўпарадкаванні сябе і менш будзе можна прысвяціцца апостальству. Гэта не перакрэслівае паклікання, але будзе патрабаваць больш стараннасці.
Падобна таксама пры пазнанні паклікання да службы Богу часта паяўляюцца розныя прапановы. Могуць мець выгляд вялікага дабра і быць такімі ў рэчаіснасці; застаюцца яны аднак спробай альбо спакусай, якія маюць адвесці ад сапраўднай дарогі паклікання.
Пераходзячы ўжо да канкрэтных форм паклікання да Божага служэння, можам падзяліць іх на розныя крытэрыі. Мы прадставім іх так:
1. Дыяцэзіяльнае святарства
Калі казаць пра характар святарскай паслугі, то хіба нават не трэба пра яе пісаць. Кожны з чытачоў ведае, на чым яна асноўваецца. Заўсёды можна лёгка - і варта гэта рабіць - запытацца пра цікавыя рэчы ў вытоку. Магчымасцяў шмат, бо так шмат святароў.
2. Манаскія зграмаджэнні
Для чаго патрэбныя святары, больш-менш ведаем. Памятаем словы св. Пісання:
- Ідзіце, прапаведуйце, вучыце, хрысціце, адпускайце, яднайце з Богам...
- Хто вас слухае, Мяне слухае, хто вамі пагарджае, пагарджае Айцом, які мяне паслаў...
- Спаўняюць пасланне як бы Бога самога...
- Езус сам заахвочвае: "Прасіце Пана жніва, каб паслаў працаўнікоў на жніва сваё..."
Але законы, для чаго..?
Усе (хіба што) манаскія зграмаджэнні бяруць свой пачатак ад людзей, якія займаліся сведчаннем дабра ці з патрэбы сведчання дабра (любові бліжняга з любові Бога). Канкрэтныя патрэбы канкрэтнага часу, а нават месца, правацыруюць паўстанне розных зграмаджэнняў. Калі патрэбы канчаюцца ці зграмаджэнні адыходзяць ад гэтага задання, альбо не займаюцца ім аддана, то выміраюць. А паяўляюцца іншыя. Дакануецца гэта згодна са словамі св. Пісання, дзе Езус кажа: "Я вінаградная лаза, а вы - галіны. Хто застаецца ўва Мне, і Я - у ім, той прыносіць многа пладоў, бо без Мяне вы не можаце нічога зрабіць. Калі хто не застанецца ўва Мне, будзе адкінуты прэч, як галінка, і ссохне, і збяруць гэтыя галінкі, і кінуць у агонь, і яны згараць. " (Ян 15, 5-6)
Таму ёсць мужчынскія і жаночыя зграмаджэнні. У іншым адрозненні, мы кажам пра зграмаджэнні хабітовыя і бесхабітовыя. Прыкладам жаночых хабітовых зграмаджэнняў могуць быць напр. Брыгідкі, Францішканкі, Юзэфіткі. Аднак бесхабітовыя - гэта напр. Ганараткі.
Мужчынскія законы клерыкальныя (выключна з манахамі, якія прымаюць святарскія пасвечанні), лаіцкія ( з манахамі, якія не прымаюць святарскіх пасвечанняў) або клерыкальна-лаіцкія (з манахамі са святарскімі пасвечаннямі і без). Клерыцкім законам з'яўляюцца Трынітары. Мешаным законам з'яўляюцца Рэдэмптарысты, Паўліны, Францішкане. Лаіцкія - Альбертыны.
3. Стан дзявіцаў, прысвечаных Богу (жывуць асобна альбо з іншымі), пустэльнікі, удовы
4. Свецкія інстытуты (практыкуюць евангелічныя парады ў свеце, не маюць трывалай формы супольнага жыцця і знешніх адзнак, удзельнікі таксама кансэкраваныя). Прыкладам свецкага інстытуту ёсць напр. Інстытут Служабніц Алтара.
Ці варта адказаць на пакліканне
Ісці ці не ісці за голасам паклікання?...
Пакліканне Самуэля - гэта гісторыя, якая шмат чаму можа нас навучыць. Вось, малы Самуэль, выпрашаны малітвай маткі, адданы на службу Богу, жыве пры святыні - ноччу пачуў голас. Жыў там адзін святар, і ён падумаў, што гэты святар яго кліча.
Толькі пасля трэцяга воклічу той святар распазнаў, які голас кліча Самуэля. Таму давёў да "навязвання злучанасці" Самуэля з Богам, якога плёнам было стварэнне дыялогу паклікання. Яго эфект - пазнанне Божага плану і выконванне вялікага задання, да якога Бог паклікаў Самуэля. (1 Сам 1, 1)
Элементы паклікання
У пакліканні Самуэля адкрылася некалькі важных элементаў:
Той, хто кліча - Бог
Той, каго кліча - чалавек
Навязванне злучанасці пры дапамозе трэцяй асобы
Распазнанне таго, хто кліча, пры дапамозе трэцяй асобы
Місія
Прыняцце місіі
Не хопіць аднаго паклікання. Хоць існуе той, хто кліча, і той, каго кліча, усё роўна патрэбна прыняцце інфармацыі, распазнанне таго, хто кліча, дэкадыроўкі інфармацыі і звязвання з гэтым свайго жыцця (планы, дзеянні).
Прыняцце паклікання і вернасць яму - варунак спаўнення жыцця, шчасця. Сустракаючы часам людзей, якія пакліканне адкінулі ці пакінулі, лёгка заўважыць - іх вочы сумныя. Шмат людзей вобраз манаскага ці святарскага жыцця чэрпае з інфантыльных ці таксама дэбільных серыялаў, у якіх выступаюць пераважна асобы, якіх любяць медыі, а якія часта застаюцца далёкімі ад духоўнага жыцця, паказваюць усё ў крывым люстэрку. Таму такое ўзгадванне дапаможа нашым чытачам глядзець на духоўных асоб з добрай перспектывы.
а. Руфус, францішканін
Паводле katolik.pl