Апошні, 3-ці дзень сустрэч, моладзь перажыла літургію Эўхарыстычнай Ахвяры разам са сваім пастырам, біскупам Аляксандрам Кашкевічам і святарамі, пасля чаго перад вернікамі выступіў музычны гурт "Рыбы".
Свой энтузіязм, радасць і ўнутраны супакой моладзь чэрпала са св. Імшы.



Удзельнікі сустрэч уважліва слухалі, як да іх прамаўляе Бог у сваім Слове.


Кс. біскуп Аляксандр у сваім казанні, згодна з Евангельскімі словамі, заклікаў не трывожыцца пра будучыню, нават калі па-людску гледзячы існуюць якіясці падставы да хвалявання. Езус заахвочвае не баяцца цяжкасцей і даверыцца таму, хто з'яўляецца "Дарогай, Праўдай і Жыццём".

Да святога алтара моладзь прынесла свае дары.







Кс. Антоній Грэмза праслаўляе Бога разам з маладзёнамі


Пасля св. Імшы, моладзь праслаўляла Бога разам з гуртом "Рыбы"


Былі таксама і вясёлыя забавы.


Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі 2014 завершыліся малітвай "Ойча наш", святарскім благаслаўленнем і канечне ж памятным фотаздымкам.


