У Вялікі Чацвер падчас св. Імшы Вячэры Пана, 17 красавіка, супольнасць міністрантаў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе павялічылася на дванадцаць новых міністрантаў.
На пачатку св. Імшы кс. Юрый Гурскі як апякун міністрантаў прадставіў кандыдатаў да Службы Алтара. Пасля чаго кс. пробашч Юзэф Ганьчыц асвяціў комжы.
![]()
![]()
Потым наступіў момант, калі з дапамогай старэйшых міністрантаў кандыдатаў апранулі ў асвечаныя комжы.
![]()
Кс. пробашч павіншаваў новых міністрантаў Службы Алтара, пры гэтым заўважыў, што "быць міністратам гэта повад, каб ганарыцца. Быць бліжэй да Алтара значыць прыблізіцца да Божых спраў і прысвяціць свае інтарэсы, заняткі службе Касцелу".
![]()
кс. Юрый Гурскі
