Skip to main content

“Ідзі за Хрыстом і дойдзеш да мэты”: гарадзенцы прайшлі Крыжовым шляхам па вуліцах горада

Каля тысячы вернікаў выйшлі на Крыжовы шлях вуліцамі Гродна, які ладзіла пасля вечаровай св. Імшы 12 красавіка моладзь з акадэмічнага душпастырства OPEN. Разважанні пра муку і смерць Езуса на крыжы пасярод цэнтральнай плошчы з’яўляюцца моцным і прыгожым сведчаннем веры перад іншымі гараджанамі.

А 19.00 у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя распачалася св. Імша, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі кс. Юзаф Станеўскі. У гаміліі душпастыр многа разважаў пра Крыж і заклікаў “не баяцца, а дзяліцца тым Крыжам, што ў вашых сэрцах”.

IMG 0336 thumb

 

IMG 0364 thumb

IMG 0366 thumb

IMG 0370 thumb

IMG 0376 thumb

IMG 0385 thumb

IMG 0389 thumb

IMG 0442 thumb

IMG 0419 thumb

IMG 0486 thumb

IMG 0470 thumb

 

Пасля св. Імшы моладзь з катэдральнай парафіі распачала Крыжовы шлях, узяўшы Крыж з фігурай укрыжаванага Езуса.

IMG 0510 thumb

IMG 0515 thumb

IMG 0526 thumb

Спыняючыся на 14 прыпынках для разважанняў, па чарзе неслі Крыж вернікі з усіх парафій горада, а таксама клерыкі Гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі, больш за 40 юнакоў, якія ў гэты час перажываюць рэкалекцыі ў ВДС, студэнты з Афрыкі. Малітоўнае шэсце на фоне вечаровага горада выглядала сапраўды ўрачыста і прыцягвала да сябе ўвагу: фігура ўкрыжаванага Езуса, вернікі з запаленымі паходнямі і свечкамі, малітва і прыгожы спеў.

IMG 0543 thumb

IMG 0558 thumb

IMG 0581 thumb

IMG 0585 thumb

IMG 0589 thumb

Разважалі пра Крыж Езуса і крыж штодзённых праблем і цярпенняў кожнага чалавека; пра адносіны з бацькамі; пра ахвярнасць і дапамогу бліжняму чалавеку; пра сэнс жыцця і смерці – пра ўсё тое, аб чым мы забываем штодня, спяшаючыся жыць. І такія набажэнствы прымушаюць спыніцца і задумацца, куды я бягу, а галоўнае, з якой мэтай?..

IMG 0633 thumb

IMG 0642 thumb

IMG 0665 thumb

IMG 0718 thumb

IMG 0738 thumb

Паўтарагадзіннае шэсце скончылася ў Пабернардынскім касцёле. Кс. біскуп Юзаф асабліва падзякаваў кс. Антонію Грэмзе, ініцыятару правядзення Крыжовага шляху вуліцамі Гродна ўжо на працягу пяці годоў, а таксама ўсім вернікам за ўдзел, выказаў падзяку ахоўнікам правапарадку і супрацоўнікам ДАІ за дазвол і дапамогу ў правядзенні набажэнства.

IMG 0905 thumb

IMG 0914 thumb

IMG 0944 thumb

 

Казанне кс. біскупа Юзафа Станеўскага падчас св. Ішшы

Марына Белаблоцкая

Фота: Вольга Сяліцкая і Марына Белаблоцкая