На 27-й Генеральнай Капітуле Салезіянаў абраны новым Генеральным Настаяцелем і 10-м пераемнікам св. Яна Боско – кс. Анхэль Фэрнандэс Артімэ, да сёняшняга дня Інспектар Паўднёвай Аргенціны. Выбары адбыліся ў 10:20 рымскага часу, у першым туры галасавання.
Кс. Анхэль Фэрнандэс Арцімэ, мае 53 гады, нарадзіўся 21 жніўня 1960 г. у Луанцо-Гозон Астурыя, Іспанія; першыя законныя шлюбы склаў 3 верасні 1978 года, вечныя шлюбы 17 чэрвеня 1984 года ў Сант'яга-дэ-Кампастэла і быў пасвечаны ў святары 4 ліпень 1987 ў Леоне.
Належаў да Леонскай Салезіянскай Інспекторыі, быў Інспектарыяльным Дэлегатам да спраў моладзі, дырэктарам школы ў Оўрэнсе, членам Інспектарыальнай Рады і Вікарыем Інспектара. На перыяд 2000-2006 гадоў быў абраны Інспектарам Леонскай Інспекторыі. Быў членам кмітэта, які падрыхтаваў 26-ю Генеральную Капітулу. Ад 2009 года быў прызначаны Інспектарам Паўднёвай Аргенціны і займаў гэтую пасаду да сёняшняга дня. У сілу сваёй пасады новы Генеральны Настаяцель меў магчымасць сустрэцца і супрацоўнічаць асабіста з тагачасным арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, кардыналам Хорхе Марыё Бэргольё, сённяшнім Папай Францішкам.
Новы Генеральны Настаяцель мае навуковую ступень Доктара Пастаральнай Тэалогіі і ступень Ліцэнзіята ў галіне філасофіі і педагогікі.
23 снежня 2013 года Ксёндз Анхэль быў прызначаны Настаяцелем новай Інспекторыі Міжземнаморскай Іспаніі, прысвечанай “Марыі Дапамозе Хрысціянаў”, гэтую пасаду кс. Анхэль Фернандэс Арцімэ больш не можа ўзяць на сябе, таму што распачаў служэнне Айца ўсёй Салезіянскай Кангрэгацыі і вялікай Салезіянскай Сям’і.
Салезіяне беларускай рэлігійнай каталіцкай місіі “Таварыства святога Францішка Сальскага” не толькі выказваюць сваю радасць з абрання Новага Генеральнага Настаяцеля, а таксама сваю адданасць 10-му Пераемніку Святога Яна Боско
Кс. Аляксандр Яшэўскі SDB, капітульны айцец