Ва ўрачыстасць Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі кс. бп Аляксандр Кашкевіч, кс. бп Юзаф Станеўскі, выкладчыкі і клерыкі Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай семінарыі, гродзенскія святары і вернікі, апоўдні, наведалі Пабрыгідскі рэктаральны касцёл, які ў гэты дзень адзначае сваю адпустовую ўрачыстасць. Cёння таксама законныя сёстры з кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) святкуюць сваё патранальнае свята.
Кусташ адпустовай святыні, кс. Антоній Грэмза, на самым пачатку адзначыў, што "сёння дзень прысвечаны святасці жыцця і яго аховы ад самога зачацця да натуральнай смерці, ў якім мы, праз заступніцтва Найсвяцейшай Маці просім неабходных для нас ласкаў".
Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі ў сваю чаргу, прынёс с. назарэтанкам прыемны духоўны падарунак, - цэлебраваў св. Імшу ў інтэнцыі іх супольнасці.
Таямніцу Звеставаня Маці Божай наблізіў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі ў сваім казанні, дзе падкрэсліў, што ва "урачыстасць Звеставання Пана ўважліва прыслухоўваемся да дыялогу Тварца са Стварэннем... Бог сваім створчым Словам уваходзіць у жыццё чалавека".
Бп Юзаф сказаў таксама, што пастава Панны Марыі для веруючага чалавека з'яўляецца прыкладам прыкладам адкрытасці і пакорліваму адданню Божай волі: "Здзіўляе нас і падбадоўвае поўнае, без рэшты адданне Божай волі Марыі, і, мы як бы адчуваем сорам з таго, якой на дадзены момант з'яўляецца нашая адданасць". Іерарх патлумачыў, што неаднойчы ў сваім жыцці мы давалі Богу абяццанні і часта яны не былі датрыманыя: "Мы памылкова думаем, што мы можам шмат чаго згубіць. Мы вельмі залежым ад працы, якая дазваляе нам годнае жыццё, для нас важныя прафесійныя поспехі...". Біскуп заахвоціў усіх прысутных зірнуць на гісторыю жыцця людзей, якія па прыкладу Марыі "адказалі Богу сваі FIAT, заставіўшы ўсё старое і распачаўшы зусім новае жыццё". Завяршаючы казанне, прапаведнік заахвоціў да абароны зачатага безабароннага людскога жыцця праз справу духоўнага адаптавання ненароджаных дзяцей.
Пасля св. Імшы пастыры з вернікамі памаліліся Ларэтанскай літаніяй перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам.