Skip to main content

У парафіі Гродна-Вішнявец адбыўся дзень засяроджання для сем'яў

DSC 0078 thumb22 сакавіка ў парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец) ў Гродне адбыўся Дзень засяроджання для сем’яў. Сустрэчу праводзілі Норберт і Ася Давідчыкове - сужанская пара з Астралэнкі (Ostrołęka, Польшча), якія ўжо каля 7 гадоў дапамагаюць сем’ям праз рэкалекцыі і сужанскія сустрэчы.

У сустрэчы ўдзельнічалі 12 сем’яў з розным стажам сужанства: ад 5 месяцаў да 30 год. З бацькамі мелі магчымасць быць і дзеці, якімі займаліся выхаваўцы.

Дзень заяроджання пачаўся з супольнай малітвы, пасля была св. Імша. Пасля малітваў прайшлі канферэнцыі, практычныя заняткі і трэнінгі ў парах, дзе асаблівая ўвага была скіравана на дыялог сужанцаў, бо ў штодзённым жыцці, як высветлілася, часу, ахвоты на простую размову і вырашэнне канфліктаў не хапае. Таму муж і жонка пісалі адзін другому лісты з падзякай, маглі выявіць і паразмаўляць аб праблемах у іх сям’і, зрабіць пэўныя пастановы, задумацца аб выхаванні дзяцей. Гэтыя практыкі дазволілі сужанствам паспрабаваць аднавіць сваю любоў, прыпомніць момант іх спаткання і шлюбу, абраць далейшы кірунак развіцця іх сямейнага жыцця у Духу Божай Любові. Падчас малітвы перад Святымі Дарамі кожны мужчына ахвяраваў сваю сям’ю Езусу, пасвяціў Яго апецы.

DSC 0125 thumb

 

DSC 0026 thumb

DSC 0072 thumb

Сустрэча завяршылася сяброўская гутаркай, сведчаннямі і вырашэннем аб неаднаразовым правядзенні дзён засяроджання і рэкалекцый для сем’яў.

Анжэла Кузікевіч