У мінулую пятніцу 21 сакавіка пасля вячэрняй св. Імшы ў гродзенскім фарным касцёле св. Францішка Ксаверыя вернікі маліліся на жывым ружанцы ў інтэнцыях Місій. Прапануем рэпартаж з гэтай падзеі.
Місійны Жывы Ружанец мае свае вытокі ў 1826 годзе. Заснавальніцай справы місіянерскага ружанца была Паўліна Ярыцот.
Ён мае пяць колераў, кожны з якіх абазначае пэўны кантынент.
Зялёная частка ружанца супастаўляецца з зялёнымі афрыканскімі трапічнымі лясамі і з‘яўляецца колерам надзеі.
Чырвоны колер – два кантыненты Амерыкі.
Белы колер азначае колер скуры еўрапейцаў.
Колер сіні сімвалізуе Ціхі акіян, які рассейваецца з шматлікімі выспамі, і акружаная з усіх бакоў вадой Аўстралія. Вы можаце паглядзець на мапе.
Жоўты - як колер народаў Азіі, самая шматлікая ў свеце.
І такі ружанец ладзіла моладзь катэдральнай парафіі разам з кл. Чэславам Ладыка.
У ружанцовай малітве ўдзельнічалі вернікі рознага ўзросту – як моладзь так і людзі старэйшага ўзросту.
Падчас ружанца разважалі таямніцу Балесную.
Усе часткі былі на розных мовах, на рускай, польскай, лацінскай, беларускай і на ангельскай мове.
Разважанні былі на тэму міссій. Моладзь падносіла свечкі да крыжа і ставіла на колеры кантынентаў. Гэта вельмі сімвалічна – місіянеры нясуць святло навукі Хрыста ў розныя куткі свету.
На прыканцы ўсе ўзяліся за рукі і памаліліся ў інтэнцыі місій, а пасля заспявалі Марыйны Апэль.
Вольга Сяліцкая