Skip to main content

Некралог спачылага кс. Казіміра Войнюша

Святой памяці кс. Казімір Войнюш адышоў у вечнасць каля 17-й гадзіны ў бацькоўскім доме у вёсцы Асенікі, каля Лаварышак (Віленскі раён) у Літве.

 

Спачылы святар нарадзіўся 25 снежня 1972 г. у Асеніках (парафія Лаварышкі) у сям'і Юзафа і Гэлены (дзявочае прозвішча Машкоўская). Быў ахрышчаны ў парафіяльным касцёле ў Міцкунах 13 студзеня 1973 г. У 1980 - 1991 вучыўся ў сярэдняй адукацыйнай школе ў Лаварышках. Сакрамант Канфірмацыі прыняў у 1986 г. парафіяльным касцёле ў Новай Вільні. У 1991 г. паступіў у Вышэйшую духоўную Семінарыю ў Гродне. 8 снежня 1995 г. у катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя у г. Гродна, з рук Я. Э. Ксяндза Біскупа Аляксандра Кашкевіча прыняў дыяканскія, а 14 чэрвеня 1997 г. прэзбітэрскія пасвячэнні. Працаваў вікарыем у парафіі св. Вацлава ў г. Ваўкавыск (15.07.1997 - 15.11.1999), адміністратрам парафіі св. Станіслава Косткі ў г. Ваўкавыск (15.11.1999 - 25.09.2000). Ад верасня 2000 г. быў прызначаны адміністратарам парафіі Найсвяцейшай Троіцы ў в. Ішчолна (дэканат Шчучын), адначасова выконваючы там абавязкі дырэктара рэкалекцыйнага дома. З 19 снежня 2012 г. займаў пасаду віцэ-дэкана Шчучынскага дэканата.

Вечны адпачынак дай яму Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць,

                                                                                                няхай адпачывае ў супакоі вечным. Амэн.