4 сакавіка каталіцкі Касцёл ушаноўваў св. Казіміра. Гэты святы асабліва важны для Касцёла на Гродзеншчыне, бо з’яўляецца святым заступнікам нашай дыяцэзіі. Св. Імшу а 9 гадзіне ў фарным касцёле цэлебраваў кс. біскуп Юзаф Станеўскі. У той час на вул. Савецкай распачыналася традыцыйная выстава-ярмарка “Казюкі”.
На пачатку св. Імшы кс. Ян Кучынскі ўзгадаў, што св. Казімір памёр у Гродне, але “калі паміраюць святыя, то гэты дзень не называюць днём смерці, а днём нараджэння ў небе”. А. Казімір Жыліс ў гэты дзень адзначаў імяніны і Дзень нараджэння, менавіта з гэтай нагоды Літургію ўзначаліў кс. бп Юзаф Станеўскі, які скіраваў айцу езуіту шмат цёплых словаў падзякі за ўклад у яго пакліканне.
![]()
![]()
![]()
Падчас казання кс. біскуп згадваў жыццё св. Казіміра, які ў такім маладым ўзросце даваў прыклад сваёй веры і вёў людзей да Бога.
![]()
Яго Эксцэленцыя заклікаў прысутных маліцца да св. Казіміра, маліцца за моладзь, каб Бог праз яго заступніцтва даў ім патрэбныя ласкі. “Бо той, хто пазнаў Бога, Яго мудрасць – багацейшы, разумнейшы. Той, хто будуе дом без Бога, пабудуе яго, але потым убачыць, што Бога там няма. Гэта малады святы падказвае сённяшняй моладзі, куды ісці.”
![]()
![]()
Напрыканцы св. Імшы кс. Ян павіншаваў а. Казіміра з імянінамі і Днём нараджэння і падзякаваў за шчырую святарскую паслугу.
![]()
А тым часам горад пачынаў святкаванне сярэдневяковае свята - "Казюкі". А 10 гадзіне на вул. Савецкай народныя майстры з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі раскладвалі свае працы на сталах. Пачалося вяселле.
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
Каля моладзевага цэнтра “Гродна” выступалі народныя калектывы і ансамблі.
![]()
![]()
![]()
Вельмі хутка вуліца запоўнілася людзьмі, якія мітусілі ад прылаўка да прылаўка або проста шпацыравалі, разглядваючы вырабы з керамікі, саломкі, нітак, пер’яў, рагоў жывёл, бісеру, дрэва, скуры і інш.
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
Ад мноства красак разбягаліся вочы.
![]()
![]()
![]()
Старая верба ўжо занесена ў касцёл, а тут можна было набыць новыя прыгожыя вербы на Пальмовую нядзелю.
![]()
![]()
І незвычайныя яйкі, упрыгожаныя бісерам або з выявай Гродна.
![]()
![]()
Марына Белаблоцкая
