Skip to main content

Семінарыя моліцца за свайго рэктара

У чацвер 23 студзеня падчас вячэрняй адарацыі семінарысты распачалі навэнну (9 дзён), у якой моляцца аб патрэбныя Божыя ласкі для біскупа намінанта Юзафа.

У жыцці ёсць вельмі важныя моманты, да якіх мы спецыяльна рыхтуемся. Гэтыя ўрачыстасці могуць датычыць мяне, сям’і, калектыву… У Касцёле існуе набажэнства “навэнны” (назва ад лацінскага слова, якое азначае “дзевяць”), калі вернікі праз 9 дзён перад урачыстасцю моляцца ў асаблівай інтэнцыі. Семінарыйная супольнасць рытуецца да вельмі важнай урачыстасці – біскупскіх пасвячэнняў ксяндза прэлата Юзафа Станеўскага, які з’яўляецца рэктарам Гроденскай Вышэйшай Духоўнай семінарыі.