26 студзеня ў іўеўскім Доме культуры адбыўся адзінаццаты фестываль калядак «Gloria in Excelsis Deo» (Хвала на вышынях Богу). Фестываль наведалі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп намінант Юзаф Станеўскі.
Усё распачалося Імшой у іўеўскім парафіяльным касцёле свв. Апосталаў Пятра і Паўла, якую цэлебраваў кс. Эдмунд Друз TChr, дырэктар Пастаральнага цэнтра ККББ у Мінску. На сцэне выступалі салісты, дуэты, трыо, квартэты, ансамблі і хоры. У гэты дзень калядкі ў Іўі гучалі на розных мовах і ў рознай музычнай апрацоўцы.
Фота з фестывалю можна паглядзець тут
Паводле catholic.by