Skip to main content

Папа Рымскі Францыск перадаў пергамент са сваім благаслаўленнем жыхарцы Беларусі

Папа  Францішак перадаў пергамент са сваім благаслаўленнем жыхарцы Беларусі, пра гэта паведаміў сёння арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый у Беларусі на агульнабеларускай сустрэчы каталіцкіх святароў у Мінску, распавядаючы пра нядаўнюю аудыенцыю ў пантыфіка.

 

Нунцый паказаў пантыфіку фота жанчыны, якая ў часы пераследу вернікаў, знаходзячыся пад пагрозай рэпрэсій, не пабаялася спрыяць захаванню каталіцкай веры. Папа Францыск падпісаў гэты фотаздымак, каб потым яго перадалі жанчыне. Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці паведаміў: "Ад Папы Францыска перадалі пергамент з блаславеннем для гэтай жанчыны, якое напісана па-беларуску".

Дата перадачы пергамента жыхарцы Беларусі і яе імя пакуль не раскрываюцца. "Гэта будзе сюрпрыз", - патлумачыў іерарх.

Паводле БЕЛТА