Skip to main content

XХХІ Звычайная Нядзеля. С. Антонія Шэйгерэвіч

XХХІ Звычайная Нядзеля. С. Антонія Шэйгерэвіч

У сённяшнім Евангеллі бачым кіраўніка мытнікаў - вялікага грэшніка, які стараўся ўбачыць Езуса. Хацеў даведацца, хто гэта такі, “але не мог, з-за натоўпу, таму, што быў малога росту”. Запытаем сябе, ці мы жадаем ўбачыць Езуса і пазнаць, хто Ён такі. Калі не, то трэба прасіць аб гэтым падчас малітвы. А можа і ёсць у нас жаданне пазнаваць Бога, толькі часам – таксама як і Закхею – натоўп нам перашкаджае. Кожны хай запытае, што для мяне з’яўляецца такім напоўпам, што перашкаджае ў узаемаадносінах з Богам.

Каб убачыць Езуса Закхей не саромеецца залесць на смакоўніцу. Як жа часта мы баімся быць смешнымі для іншых, таму, што верым у Бога. Бачым, што Хрыстос першы заўважае Закхея “паглядзеў уверх …сёння мне трэба быць у тваім доме”. Заўсёды нам трэба памятаць, што Езус першы выходзіць да нас на сустрэчу і Ён глядзіць так, як ніхто іншы, яго зрок заўсёды поўны любові і прабачэння. Так і мы павінны глядзець на сябе і іншых людзей.