Копіі намалявала польская мастачка з Варшавы Яніна Бажэна Алексы. У свае часы яна вучылася жывапісу ў прафесара Евы Ўрублеўскай у Варшаве, у 1998-2003 гады працавала ў Рыме, удзельнічала ў мастацкіх пленэрах у Пампеях, Кастэль Гандольфа, Рыме. У Брусэлі праводзіла майстар-класы па мастацтву у Міжнародным жаночым клубе, арганізоўвала і ўдзельнічала ў пленэрах і вернісажах. Валодае тэхнікамі алейнага жывапісу, акварэлі, пастэлі, аддае перавагу пейзажам і сакральнаму жывапісу.
Серыю “Каранаваныя Мадонны Польшчы” мастачка прыгатуе па заказе Інстытута імя кардынала Стэфана Вышыньскага. У ёй прадстаўлены жывапісныя выявы абразоў Багародзіцы з Чанстаховы, Ліхеня, іншых гарадоў Польшчы, якія ў розныя гады каранаваў прымас тысячагоддзя.
Калекцыя па сваім заканчэнні будзе выстаўлена ў Доме памяці кардынала Вышыньскага ў Чанстахове, непадалёку ад ўлюбёнага святаром Яснагурскага санктуарыя.
Дарэчы, Польшча шануе Багародзіцу асаблівым чынам, ад самага пачатку сваёй хрысціянскай гісторыі краіна ў самасвядомасці яе жыхароў адчувае сваю прыналежнасць Маці Божай. Марыйны культ вельмі развіты тут. Палякі шануюць Маці Божую ў амаль 600 розных абразах, большасць з якіх каранаваныя. Першая каранацыя адбылася у 1717 годзе ў Чанстахове.
Кардынал Вышыньскі быў вельмі заангажаваны ў тым, каб Марыйны культ пашыраўся ў Польшчы, таму вельмі ахвотна па запрашэнням вернікаў каранаваў абразы. За некалькі дзесяцігоддзяў ён каранаваў 41 абраз і 6 рэкаранаваў.