Парафія св. Станiслава Косткi ў Ваўкавыску 29 ліпеня прывітала рэліквію св. Тэрэзы ад Дзiцяцi Езуса. З раніцы і апоўдні ў касцёле адбыліся дзве святыя Імшы з удзелам шматлiкiх парафiянаў і вернікаў іншых парафій. Імшы ӯзначалiӯ айцец Бернард.
Рэліквія знаходзілася ў парафіі на працягу дня. Як сказаў пробашч парафіі кс. Алег Дуль, для кожнага верніка св. Тэрэза з’яўляецца прыкладам пакоры, любовi i служэння блiжняму, таму, калі парафіяне развітваліся з рэліквіяй, іх сэрцы перапаӯняла Божая любоӯ да чалавека і свету.
Зараз перэгрынацыя рэліквіі працягваецца. Ўжо сёння, 30 ліпеня, святую вітае Вялікая Бераставіца, а 31 ліпеня рэліквія прыбудзе ў Гродна.
Дзякуем пробашчу за дасланыя матэрыялы. Фота Алiна Мурончык