Сучасны эканамічны крызіс можа сфарміраваць згубленае пакаленне беспрацоўных маладых людзей. Такое меркаванне выказаў Папа Рымскі Францішак, які прыбыў з візітам у Бразілію, дзе Святы Айцец прыме ўдзел у Сусветных Днях моладзі.
У інтэрв’ю журналістам Папа выразіў занепакоенасць сітуацыяй ў свеце, у якім такі высокі узровень беспрацоўя сярод моладзі. У той жа час ён падверг крытыцы “культуру выкідвання” пажылых людзей, якія у сучасным свеце становяцца ўсё больш ізаляванымі. "У народа ёсць будучыня, калі ён ідзе наперад моцай маладых і пажылых", -- падкрэсліў Папа.
Падчас візіту ў Бразілію пантыфік сустрэнецца з вязнямі турмы Рыо, наведае гарадскія трушчобы, прыме ўдзел у адкрыцці шпіталю, наведае для малітвы сабор Божай Маці з Апарэсіды, святой апякункі Бразіліі. Святога Айца прымае прэзідэнт Бразіліі Дзілма Руссэфф.
Чакаецца, што больш мільёна маладых католікаў прымуць удзел у Сусветных Днях моладзі ў Рыо-дэ-Жанэйра. Папа звернецца да моладзі на пляжы Капакабана, дзе мясцовыя скульптары ўжо пабудавалі з пяску скульптуру пантыфіка ў натуральную велічыню.
Па матэрыялах замежных СМІ.