Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляе, што 18 жніўня адышоў у вечнасць Юзаф Пажэцкі – бацька а. Антонія Пажэцкага OFMConv, пробашча парафіі св. Францішка Асізскага ў Свіслачы (дэканат Вялікая Бераставіца).
Пахаванне пройдзе ў сераду 20 жніўня ў Гродне. Пахавальная Імша адбудзецца ў касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі), пачатак у 12.00.
Даручым спачылага Божай міласэрнасці.