Skip to main content

У Геранёнах адзначылі 25-годдзе манаскага жыцця с. Людмілы Марушэўскай

heraniony 16

10 жніўня ў парафіі св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах (Іўеўскі дэканат) адзначыді 25-годдзе з часу прынясення манаскіх абяцанняў с. Людмілай Марушэўскай з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Хрыста Караля для замежнай польскай дыяспары.

Манахіня паходзіць з гэтай парафіі, зараз служыць у Германіі.

Урачыстую Імшу, на якой святкавалі гэтую дату, цэлебраваў генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Прысутнічалі парафіяне, духавенства, законныя сёстры.

heraniony 12

У адрас юбіляркі прагучала шмат віншаванняў, цёплых слоў, выразаў удзячнасці. Пасля Імшы святкаванне працягнулася, быў час для гутарак і ўспамінаў.

Паведамляюць, што адчувалася “атмасфера сардэчнасці, духоўнай блізкасці”, характар свята быў “просты, сямейны і разам з тым глыбока кранальны”, прысутныя мелі магчымасць не толькі выказаць юбілярцы ўдзячнасць за яе служэнне, але і задумацца над “прыгажосцю кансэкраванага жыцця, якое вядзецца ў прастаце і веры”.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі