Skip to main content

У адэльскай парафіі прайшлі святыя місіі

misii adelsk 1

З 3 па 10 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (дэканат Гродна-Захад) прайшлі святыя місіі.

Правялі духоўныя практыкаванні айцы рэдэмптарысты Эдвард Пяцельчыц і Андрэй Урублеўскі. Для парафіяльнай супольнасці гэта была магчымасць умацаваць веру, ажывіць сваю рэлігійнасць.

Вернікі парафіі на чале з пробашчам кс. канонікам Віктарам Мыслюком атрымалі на час місій благаслаўленне ад біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя. У лісце да парафіян іерарх пажадаў, каб гэты час, які яны будуць праводзіць у супольнай малітве, садзейнічаў таму, каб узмацнілася іх любоў да Бога, Касцёла і ўсіх людзей.

Місіі былі для парафіяльнай супольнасці таксама дапамогай у падрыхтоўцы да адпустовай урачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якая адзначаецца 15 жніўня, і важных для парафіі датаў: яе 535-годдзя і 325-годдзя парафіяльнага касцёла.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі