7 жніўня ў Жамыслаўлі, які адносіцца да парафіі св. Уладзіслава ў Суботніках (Іўеўскі дэканат), быў здзейснены абрад благаслаўлення прыдарожных крыжоў.
Два крыжы, каталіцкі і праваслаўны, усталяваны на выездзе з Жамыслаўля дзякуючы мясцовым вернікам гэтых канфесій, яны таксама прывялі ў парадак навакольную тэрыторыю. Да гэтага, як паведамляе Людміла Пясецкая, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў там размяшчаўся толькі каталіцкі крыж.
Здзейснілі благаслаўленне і памаліліся разам з прысутнымі мясцовымі жыхарамі пробашч парафіі св. Уладзіслава кс. Аляксандр Лебядзевіч і протаіерэй Аляксандр Дзянішчыц, які апякуецца праваслаўнымі вернікамі Жамыслаўля.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі