Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, які прысутнічае на святкаваннях Юбілею моладзі ў Рыме, сустрэўся з біскупам Робертам Баронам.
Сустрэча адбылася на плошчы святога Пятра ў Ватыкане перад Імшой, якой распачаўся Юбілей моладзі.
На мерапрыемства, у якім, па падліках арганізатараў, удзельчае каля мільёна чалавек з усяго свету, прыбылі таксама маладыя вернікі Гродзеншчыны, а з імі святары і законныя сёстры.
Біскупа Роберта Барона называюць “адным з самых вядомых каталіцкіх біскупаў нашага часу”, “чалавекам глыбокай веры, мудрасці і яснага багаслоўскага слова”, а таксама “сапраўдным голасам Касцёла ў сучасным свеце”, паколькі ён заснавальнік міжнароднага евангелізацыйнага праекта Word on Fire. Яго казанні, духоўныя разважанні і лекцыі даступныя ў Інтэрнэце, у тым ліку па-беларуску і па-руску на YouTube-канале “Вселенская Церковь”, дзе перакладаюцца і распаўсюджваюцца яго найлепшыя прамовы.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі