14 ліпеня на Астравеччыне хлебаробы атрымалі благаслаўленне на збор ураджаю.
У гэты дзень там праходзілі “Зажынкі” – свята пачатку збору жніва, на якім прысутнічала шмат гасцей.
Малітву і абрад благаслаўлення здзейсніў пробашч парафіі св. Юрыя ў Варнянах (Астравецкі дэканат) кс. Віктар Захарэўскi.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі