Skip to main content

Біскуп Гродзенскі ўдзяляе пілігрымуючым у дыяцэзіяльны санктуарый і ўдзельнікам урачыстасцяў у Тракелях дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў

hulaj trokeli 6

У пятніцу 11 ліпеня, на якую прыпадае першы дзень святкавання галоўных урачыстасцяў ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, у Гродзенскай дыяцэзіі ўдзяляецца дыспенсацыя (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў.

Згодна з прадпісаннямі кан. 87 §1 і 1251 Кодэкса кананічнага права, маючы на ўвазе вялікае значэнне для вернікаў святкаванне ўрачыстасці Маці Божай Тракельскай, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, удзяляе дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў на дзень 11 ліпеня 2025 года ўсім пілігрымам, якія накіроўваюцца на ўрачыстасці Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у дыяцэзіяльны санктуарый у Тракелях пешшу, а таксама рознымі відамі публічнага і прыватнага транспарту, а таксама ўсім, хто ў гэты дзень будзе знаходзіцца на тэрыторыі тракельскага санктуарыя.

Пры карыстанні з дыспенсацыі вернікі заахвочаюцца да малітвы ў інтэнцыі Касцёла ў Беларусі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі