10 ліпеня біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй уручыў дэкрэт аб прызначэнні пробашчам гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (дэканат Гродна-Захад) кс. Эдуарду Сінкевічу SCJ.
У гэтай парафіі служаць ксяндзы Кангрэгацыі Святароў Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса (сэрцане). Ксёндз Эдуард зменіць на пасадзе пробашча кс. Яна Этэля SCJ, які ўзначальваў парафію з 2007 г.
Ксёндз Эдуард Сінкевіч нарадзіўся 4 красавіка 1987 г. у Баранавічах (Пінская дыяцэзія). Прэзбітэрскае пасвячэнне яму ўдзяліў 1 мая 2012 г. у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі