24 чэрвеня, ва ўрачыстасць Нараджэння святога Яна Хрысціцеля, у гродзенскай катэдры з нагоды 50-годдзя яе пробашча кс. каноніка Яна Кучынскага адбылася Імша падзякі за дар яго жыцця.
Літургію ўзначаліў сам юбіляр, у ёй удзельнічала шмат святароў, законных сясцёр, свецкія вернікі дыяцэзіі.
Ад імя духавенства ксяндзу Яну былі выказаны пажаданні “як мага больш святарскага шчасця, захаваць свой дар ад Бога – сваю шчырую ўсмешку” а таксама, як любіць казаць біскуп эмерыт Александр Кашкевіч, “сто гадоў без рамонту”.
Пасля Імшы юбіляру былі выказаны шматлікія віншаванні ад дзяцей і моладзі парафіі, касцёльнага камітэту, супольнасці Тэалагічнага каледжа імя св. Казіміра ў Гродне, супольнасцяў Арханёла Міхала і “Эхад”, хору “Cantate Domino”.
У адказ на віншаванні ксёндз Ян прыгадаў момант, калі толькі стаў пробашчам парафіі, і падзякаваў кожнаму, хто дапамог яму дайсці да гэтага юбілею.
Імшу з нагоды яго юбілею цэлебраваў таксама 22 чэрвеня арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Агата Фядкевіч