Skip to main content

У Васілішках адзначылі адпустовую ўрачыстасць і юбілей святарства кс. Генадзя Кухарэвіча

vasiliszki 3

24 чэрвеня парафія ў Васілішках (Шчучынскі дэканат) адзначала адпустовую ўрачыстасць у гонар свайго галоўнага нябеснага апекуна – святога Яна Хрысціцеля.

Адметнасцю ўрачыстасці было тое, што ў яе межах адзначылі 25-годдзе святарства кс. Генадзя Кухарэвіча CSMA. Юбіляр належыць да Кангрэгацыі святога Арханёла Міхала (міхаліты), у Васілішках служаць святары гэтай супольнасці.

У парафіяльным касцёле сабралося шмат мясцовых вернікаў і гасцей, духавенства, законныя сёстры.

Ксёндз Генадзь Кухарэвіч паходзіць са Старых Васілішак. З 2019 г. служыць у парафіях святых апосталаў Пятра і Паўла і Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Ізабэліне i св. Альжбеты Венгерскай і Божай Міласэрнасці ў Падароску (Ваўкавыскі дэканат), раней служыў у Мінску.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі