Ватыкан абнавіў свой каляндар дзяржаўных свят: дзень выбрання і імяніны Папы Льва XIV сталі афіцыйнымі выходнымі днямі, замяніўшы адпаведныя даты, звязаныя з Папам Францішкам.
З 2026 года супрацоўнікі Святога Пасада і Ватыкана будуць мець выхадны 8 мая – у дзень, калі з коміна Сікстынскай капэлы падняўся белы дым, а Леў XIV быў абраны 267-м Наступнікам Пятра ў гісторыі Касцёла.
Таксама выхадным днём, ужо з 2025 года, стане 17 верасня – дзень імянін Льва XIV, свецкае імя якога Роберт Фрэнсіс Прэвост. Гэта дзень святога Роберта Беларміна (1542-1621), езуіта, кардынала і папскага дарадцы.
З календара будзе выдалены 13 сакавіка – дзень, калі Францішак быў абраны Папам у 2013 годзе. Гэта таксама датычыцца 23 красавіка, дня святога Юрыя (па-іспанску Хорхе) – Францішак як свецкая асоба насіў імя Хорхэ Марыа Берголіа.
Дзень нараджэння Папы не з'яўляецца падставай для выхаднога ў Ватыкане. Дарэчы, Леў XIV адзначыць сёлета "круглую" дату: 14 верасня 2025 года яму споўніцца 70 гадоў.