Skip to main content

У Гугадаі завяршылася візітацыя супольнасцей кармэлітаў босых

g 3

17 чэрвеня ў Гудагаі ўрачыста завяршылася пастырская візітацыя супольнасцей кармэлітаў босых у Беларусі. Візітацыю праводзіў настаяцель правінцыі Ордэну кармэлітаў босых а. Лукаш Кансы OCD.

У межах візітацыі айцы кармэліты цэлебравалі Літургію гадзін, выслухалі падсумаванне, падрыхтаванае настаяцелем правінцыі, абмеркавалі актуальныя пытанні, наведалі дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Шкаплернай, памаліліся на магіле а. Леанарда Цеханоўскага OCD.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі